Volski. Прэзентацыя праекту «Emihranty» (Кракаў)



З нагоды новага праекта адбываецца вялікі прэзентацыйны тур па Польшчы.

Дата: 27 кастрычніка. Час: 20:00 (час мясцовы). Месца: Gwarek, Reymonta 17, Kraków.

Квіткі дасяжныя па спасылцы!

Стартавы кошт: ад 80 злотых.

Ідэя выспявала даўно і вынікае з цяперашняй рэчаінасці сама сабой — «Эмігранты», наш новы праект, які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядае пра жыццё беларусаў у эміграцыі.

У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне.

У праекце ўзялі ўдзел: Павал Мамонаў, Алесь Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, KETEVAN, Павел Трыпуць, Познаньскі Хор «Спеўны сход» і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.

Арганізатары