Volski у паб-клубе COYOTE
Легенда беларускай рок-музыкі Лявон Вольскі з аднайменным гуртом Volski выступілі ў Берасці. Музыкі выканалі найлепшыя песні з сольных альбомаў, а таксама N.R.M. і „Мроі” ў межах электрычнага тура па Беларусі. Апошні раз у Берасці Лявон Вольскі выступаў 7 год таму ў 2011 годзе. Тады, у сувязі з забаронай ягонага канцэрту, Лявону прыйшлося выступіць наўпрост у будынку ўніяцкай царквы, што на Рэчыцы.
Сёлета сітуацыя з канцэртамі лепшая, і таму мерапрыемства ў паб-клубе COYOTE прайшло без забаронаў і пад бел-чырвона-белымі сцягамі:
– Выдатна, што няма забаронаў. Не думайце, што гэта назаўсёды. Гэта можа ў любы момант вярнуцца.
– Я была толькі на двух канцэртах за маё жыццё. Але эмоцыі мяне перапаўняюць. У Лявона вельмі шырокі эмацыйны спектр і грандыёзная энергетыка. Яна перапаўняе.
– Жыве Беларусь!
Канцэрт доўжыўся каля дзвюх гадзінаў. Наступным горадам, які наведае гурт Volski у межах свайго электрычнага тура, стане Магілёў.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце