Вольскі зняў відэа ў кватэры Караткевіча



Лявон Вольскі выклаў у сеціва акустычнае відэа песні «Калі ідуць на абардаж» на словы Уладзіміра Караткевіча, знятае ў кватэры пісьменніка. Песня прагучыць 21 верасня на вялікім сольным канцэрце ў Prime Hall.

Здымкі адбыліся ў кватэры пісьменніка на Карла Маркса 36, дзе Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч жыў з 1973 года. Адсюль і адправіўся ў свой апошні шлях 25 ліпеня 1984 года. У кватэры жыла сястра Караткевіча, зараз жыве яго пляменніца – Алена, разам з супругам.

У кабінеце амаль нічога не змянілася з дня смерці Караткевіча. Музея тут няма, але кабінет захоўваецца. Амаль усе засталося на сваіх месцах. Ложак, гліняная пагоня над ложкам. Кніжныя паліцы з мноствам самых розных кніг. На паліцах шмат чарцей, цмокаў, гаршкоў, Швейкі, куфлі, фоткі. На сваім месцы стаіць стол, за якім пісаўся «Чорны замак Альшанскі». Вісіць вялікі партрэт Каліноўскага.

"Калі ідуць на абардаж" у кватэры Караткевіча

"Калі ідуць на абардаж" у кватэры КараткевічаЗдымкі адбыліся ў кватэры пісьменніка на Карла Маркса, 36, дзе Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч жыў з 1973 года. Адсюль і адправіўся ў свой апошні шлях 25 ліпеня 1984 года. У кватэры жыла сястра Караткевіча, зараз жыве яго пляменьніца – Алена Іванаўна, разам з супругам.У кабінэце амаль нічога не зьмянілася зь дня сьмерці Караткевіча. Ложак, гліняная пагоня над ложкам. Кніжныя паліцы з мноствам самых розных кніг. На паліцах шмат чарцей, цмокаў, гаршкоў, Швейкі, куфлі, фоткі. На сваім мейсцы стаіць стол, за якім пісаўся "Чорны замак Альшанскі". Вісіць вялікі партрэт Каліноўскага. Песня зь іншага праекта, але яна абсалютна ў кантэксце "Белай яблыні грому". Таму абавязкова прагучыць на канцэрце 21 верасьня ў Prime Hall. Калі гралі, адчулі нейкую дзіўную энэргетыку. Ня ведаю, як патлумачыць, але для мяне ўсё было нібыта наэлектрызаванае.***Квіткі на танцпляц каштуюць 40 рублёў. Сядзячыя мейсцы: ад 40 да 48 руб. Продаж адбываецца праз касы і сыстэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ "Замак"). Інфалінія (033) 661 14 32.

Posted by Lavon Volski on Donnerstag, 7. September 2017

– Гэта была спантанная ідэя. Песня з іншага праекта, але яна абсалютна ў кантэксце «Белай яблыні грому», таму абавязкова прагучыць на канцэрце 21 верасня, – кажа Лявон Вольскі. – Калі гралі, адчулі нейкую дзіўную энэргетыку. Не ведаю, як патлумачыць, але для мяне ўсё было нібыта наэлектрызаванае.

За тыдзень прададзена больш за 1000 квіткоў на канцэрт Лявона Вольскага 21 верасня ў Prime Hall. Квіткі на танцпляц каштуюць 40 рублёў. Сядзячыя месцы: ад 40 да 48 руб. Продаж адбываецца праз касы і сістэму Kvitki.by, сайт Primehall.by і касы Prime Hall (ГЦ «Замак»). Інфалінія (033) 661 14 32.