Воля Малафеечава: Галоўнае не саромецца размаўляць па-беларуску
Выкарыстоўваць час эпідэміі для вывучэння роднай мовы заклікаюць прадстаўнікі курсаў „Мова нанова Берасце”. Заняткі часова пастаўлены на паўзу, калі пройдзе чарговае мерапрыемства пакуль невядома, паколькі эпідэміялагічная сітуацыя застаецца непрадказальнай.
Аднак нішто не перашкаджае размаўляць па-беларуску па меры магчымасці дома, распавяла вядоўца курсаў Воля Малафеечава:
– Гэтыя правілы, рэцэпты можна прыменяць у любы момант, неабавязкова ў часы самаізаляцыі. У прынцыпе, галоўнае – гэта не саромецца, спрабаваць размаўляць па-беларуску. Для таго, каб зрабіць нейкі такі багаж словаў, канешне, гэта ў першую чаргу трэба чытаць кнігі, шмат класікаў, усіх, што мы вывучалі па беларускай літаратуры. Іх не абавязкова браць у бібліятэцы, можна зараз анлайн знайсці.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Паводле вядоўцы Волі Малафеечавай, неабходна шукаць кантакты для размоваў на беларускай мове праз сацыяльныя сеткі. Да прыкладу, можна знайсці аднадумцаў у суполцы Мова Нанова.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце