Восень і рамансы. Спеўны сход
27 лістапада Спеўны Сход ладзіць сустрэчу прысвечаную песням 2-ой паловы ХХ стагоддзя. На імпрэзе будуць праспяваны папулярныя песні і рамансы – ад працяжнага “Нёману” да вядомага шлягеру – “Бывайце здаровы, жывіце багата…”. Спецыяльны госць – беларускі паэт і выканаўца аўтарскіх песень Алесь Камоцкі.
Вядоўца: Яўген Курыльчык
Пачатак а 19.00. “Грай-кафэ” (Менск, Інтэрнацыянальная,33)
Уваход вольны!
«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні.
Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.
Праект чатыры гады існуе на дабрачыннай аснове. Каб і надалей мы маглі арганізоўваць сходы, вы можаце падтрымаць нас на talaka.org.