„VSпомнить VSё” – новая інтэлектуальная гульня ў Гародні



25-га верасня 2019 года ў Гародні распачынаецца новы інтэлектуальны праект „VSпомнить VSё”. Аматарам квізаў прапануюць 50 пытанняў на розныя тэмы.

Пра адметнасць новай гульні распавядае адзін з арганізатараў Андрэй Карач:

– Па-першае, гэта мы робім самі. Гэта не франшызны праект. Мы самі гуляем у гэтыя гульні, мы самі ўсё робім. Ведаем нейкія асаблівасці, што лепш зрабіць менавіта ў Гародні.

РР: Будзе нейкая беларуская частка, прысвечаная Беларусі? Ці ўсё будзе тычыцца толькі замежных цікавых пытанняў?

– Перыядычна мы будзем беларускамоўныя блокі ўстаўляць па гісторыі, па культуры, наогул нейкія цікавосткі, якія тычацца Беларусі.

Гульня будзе складацца з сямі тураў агульнай працягласцю 2,5 гадзіны і пройдзе ў памяшканні гарадзенскай кавярні „Рамантыка”, пачатак гульні а 19-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня