Вучылі мову і слухалі “Вочы”
Гарадзенцы, што наведваюць курсы “Мова Нанова”, упершыню змаглі пачуць супольны праект музыкаў, што граюць у праекце “Вочы”. Некаторыя беларускія музычныя крытыкі параўноўваюць гучанне гэтага праекта з гуртом “Троіца”.
Гэтым разам на маленькай сцэне выступіў Юры Дубовік, былы спявак гурту “Уяўляемыя людзі” разам з музыкамі гурту “Раса летуценнікаў”. Што такое гарадзенскі праект “Вочы” Юры распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:
– “Вочы” – таму што ўсё бачаць. А тое, што бачаць, можна паслухайць у песнях. Праект быў створаны больш як студыйны, але так атрымалася, што пачаліся выступы і стварыўся калектыў. Гэта праект, у які ўваходзяць музыкі розных калектываў, і ён мае паэтычны корань. А музыку грае той, хто прыдзе.
Выступ праекта “Вочы” вельмі спадабаўся гарадзенцам падчас фэста нацыянальных культур.
А ў 2014 годзе музыкі прадставілі альбом пад назвай “Усе бачаць”, які стаў вынікам двухгадовай працы гурта.
[Not a valid template]
Беларускае радыё Рацыя, Гародня