Вулічны артыст атрымаў сертыфікат творчага работніка
Вулічны артыст Аляксей Стукін, вядомы як жывая статуя «Залаты рэжысёр», атрымаў прафесійны сертыфікат творчага работніка. Гэта першы падобны выпадак у Беларусі.
«Гэта знакавая падзея ў гісторыі айчыннага вулічнага руху і напярэдадні адкрыцця летняга сезону фестываляў. Тым самым пацвярджаецца рост цікавасці і афіцыйная высокая ацэнка творчасці вулічных артыстаў, з’яўленне магчымасці іх прафесіяналізацыі, а таксама сацыяльная і эканамічная важнасць вулічных мастацтваў для Беларусі », – адзначыў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Уладзімір Галак.
Паводле naviny.by