“Вулічныя вершы” на берасцейскіх будынках
Партрэты і цытаты з вершаў беларускіх класікаў з’явяцца на будынках Берасця.
Пра гэта падчас малявання выявы і вытрымкі з верша Максіма Багдановіча, паведаміла мясцовы дызайнер і ілюстратар, аўтар праекта “Вулічныя вершы” Ганна Яцкевіч:
– Мы на вуліцах нашага горада бачым вельмі мала аб’ектаў паблік-арту. Па-першае, добра выглядаюць. Па-другое, нясуць нейкі культурны мэсыдж, і таму з’явілася ідэя неяк упрыгожыць горад цытатамі вядомых паэтаў. Я лічу, што гэта класіка, якую павінны ведаць усе. Да таго ж, можна пабачыць партрэт, каб ведаць, што быў такі чалавек, праходзячы міма паглядзець на гэта, пачытаць, проста ўсміхнуцца і пайсці сабе далей.
Праект “Вулічныя вершы” ўзгоднена з мясцовымі ўладамі, аднак кіраўніцтва Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна адмовілася прадаставіць свае пабудовы пад малюнкі.
Першы малюнак з’явіўся па адрасу вул. Маякоўскага 46, дзе месціцца офіс агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, якое фінансавала праект.
Апроч Багдановіча плануецца ўвекавечыць класікаў Якуба Коласа і Янку Купалу.
Беларускае Радыё Рацыя