Вуліцы Слоніма 1916 года
Люблю старажытны Слонім. Люблю яго бачыць і ўяўляць такім, якім ён быў 100 і больш гадоў таму. Раблю гэта дзеля таго, каб яшчэ глыбей зразумець тое, што адбывалася тут у далёкія часы мінулага стагоддзя. Праўда, многае сёння безваротна страчана, але захаваліся старыя фотаздымкі. А на іх — мой родны Слонім — прыгожы, дзіўны, недагледжаны, яркі, самабытны, стамлёны, шчыры, цяжкі, але мой родны, дарагі і блізкі, дзе жылі мае прапрадзеды і дзяды, дзе цяпер жыву і я. Па гэтых вуліцах тады хадзілі мае продкі, гэтыя вуліцы захавалі іх сляды, пра іх напачатку ХХ стагоддзя, і пра тое, хто там жыў, якія там былі будынкі, можна распавядаць бясконца. Але лепш паглядзець на вуліцы Слоніма 1916 года. Менавіта, большасць з іх выглядалі так, як на гэтых фотаздымках 1916 года. Усе яны сёння друкуюцца ўпершыню.
Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя Фотаздымкі з архіва аўтара