ВВС уключыла Naviband у ТОП-8 фаварытаў “Еўрабачання”



Бі-Бі-Сі  ўнесла Naviband у свой спіс прэтэндэнтаў на перамогу ў „Еўрабачанні”. „Мы ўзялі на сябе смеласць, адслухалі іх усіх і адабралі восем кампазіцый, якія, на наш погляд – хоць пра густы можна шмат і доўга спрачацца, – не застануцца незаўважанымі на суботнім гран-фінале”, – піша выданне.

“Слухаючы гэтую песню ў выкананні Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук, нельга не згадаць магутную энергетыку брытанскага кантры-дуэта The Shires: той жа зухаваты напор, тая ж фолькавая меладычнасць, падкрэсленая выкананнем на роднай, беларускай, мове”.

У лік фаварытаў брытанцы залічылі таксама Бельгію, Балгарыю, Італію, Партугалію, Малдову, Румынію і Швецыю.

Нагадаем, што фінал „Еўрабачання” пройдзе сёння, 13 траўня. Артысты з 26 краін выйдуць на сцэну Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Кіеве. Беларускі гурт NaviBand выступіць пад трэцім нумарам і выканае сваю песню на беларускай мове „Гісторыя майго жыцця”.

Беларускае Радыё Рацыя