Вячаслаў Швед прэзентуе кнігу пра паўстанцаў 1863 года



„Рэквіем паўстанцам 1863-64 года. Гродзенская губерня” – кніга, якая выйшла дзякуючы інтэрнэт-пляцоўцы „Талака”, будзе прэзентавана ў Гародні 30-га верасня а 17-й гадзіне ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Пра гэта паведаміў нашаму радыё яе аўтар, прафесар Вячаслаў Швед.

– У мяне выйшла кніжка, вельмі добра аформленая і на добрай паперы, дзякуючы выдавецтву “Альфа-кніга” ў Менску.  А выданне кнігі было здзейснена дзякуючы ўсім жадаючым набыць гэтую кніжку. Па сутнасці выданне кнігі „Рэквіем паўстанцам 1863-64 года” – гэта народны праект. Атрымоўваецца так, што сённяшнія патрёты як бы з’ядналіся з патрыётамі таго часу.

Гэта ўжо шаснаццатая аўтарская кніжка прафесара Вячаслава Шведа.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара