“Вялікае маленькае жыццё” ў творах Святланы Скавыркі



“Вялікае маленькае жыццё” ў творах народнага майстра Беларусі Святланы Скавыркі можна пабачыць у Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Там адкрылася выстава маляванак і жывапісу аўтара пад такой назвай.

Паводле кіраўніка народнага клуба “Крыніца” Святланы Кавальчук, гэта ўжо другая персанальная выстава Святланы Скавыркі ў Цэнтры традыцыйнай культуры. На ёй прадстаўлена 36 аўтарскіх прац.

– 10 год як Святлана займаецца маляванкай. І, канешне ж, дзякуючы ёй у 2014 годзе маляванка стала нематэрыяльнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Яна вакол сябе сабрала дзяцей, якія займаюцца маляванкай. Таму яна ўжо не знікне.

Да таго ж у Цэнтры можна набыць падарункі для сваіх каханых. З 8 лютага там  адкрылася і выстава-кірмаш “Падарункі для каханых”. На ёй прадстаўлены працы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў народнага клуба “Крыніца”.

– Тут ёсць такія працы, якія могуць набыць жыхары нашага горада і госці і падарыць сваім каханым на Дзень Святога Валянціна, на 23 лютага ці 8 Сакавіка.

Выставы ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці будуць працаваць да 10 сакавіка.

[Not a valid template] 

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара