Вялікі фолк-фэст у Менску – „Наш дзень”
Стары Ольса, Irdorath, Vuraj, Lity Taler зайграюць канцэрт у клубе Re:Public увечары пятніцы. Прыйсці на канцэрт можа кожны ахвотны, квіткі набываць не трэба.
“У нас ужо склалася добрая традыцыя шпацыраў па горадзе з інструментамі па нядзелях. Цяпер хочацца зайграць сапраўдны канцэрт, падтрымаць настрой нашых слухачоў, аб’яднаць ды падбадзёрыць публіку”, – кажа лідар гурта „Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі.
Фолк-фэст працягне серыю бясплатных канцэртаў беларускіх музыкаў для жыхароў горада, распачатую ў мінулую пятніцу канцэртам Лявона Вольскага.
Пры жаданні, канцэрт можна падтрымаць тут або paypal [email protected]. Данаты пойдуць на пакрыццё выдаткаў на гук, святло, персанал; калі збярэцца больш, частка пойдзе музыкам, частка – калегам па творчым цэху, якім стала складаней ў цяперашняй сітуацыі.
11 верасня, 18.30
Re:Public (Прытыцкага, 62)
Уваход вольны