Вялікі калядны фэст у Гародні



Вялікі калядны фэст адбыўся ў гарадзенскім „Цэнтры гарадскога жыцця”.

На ім выступілі Віктар Шалкевіч, Алесь Дзянісаў, Алег Сухараў ды Іван Пачывалаў, якія сабралі больш за сотню слухачоў рознага ўзросту:

– Падчас святочных дзён гарадзенцы слухаюць музыку, бавяць час разам – гэта яднае.

– Кожнага з выступоўцаў трошкі ведаў – хто такі, адкуль, што будзе спяваць. Цікавы Шалкевіч, гэта быў першы жывы вуступ на які я сёння патрапіў.

– Можна было ў адным месцы сустрэць столькі выдатных творцаў, пабачыць столькі неабыякавых гарадзенцаў зацікаўленых нашай нацыянальнай культурай, нашай мовай, адчуць святочны настрой, настрой каталіцкіх калядаў і надыходзячых праваслаўных.

Для Алеся Дзянісава, які быз адным з арганізатараў мерапрыемства, канцэрт стаў святам:

– Прыйшлі людзі, былі пазітыўныя эмоцыі. Нарэшце гарадзенцы пачулі Шалкевіча, які ўжо сто гадоў не выступаў. Ён прыйшоў і зрабіў свята, канешне не толькі ён. Дзякуючы таму, што ўсе людзі пайшлі адсюль з усмешкамі, радасныя, вясёлыя, то значыцца ўсё атрымалася.

Фэст наведалі не толькі гарадзенцы, але і людзі з іншых рэгіёнаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня