Вялікі сольны канцэрт “Botanic Project” у Варшаве



Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project” зладзіць у Варшаве вялікі сольны канцэрт.

Імпрэза адбудзецца 22-га кастрычніка і будзе прымеркаваная да народзінаў калектыву. “Нам ужо 16-ць”, – канстатуюць музыкі гурта Кеша і Клім.

– У 2006 годзе ўвесь гэты рух пад назвай Botanic Project нарадзіўся і стаў развівацца. Сама гісторыя групы даўжэй, чым 16 год, можа, больш за 20 год. Але мы лічым як Botanic Project у тым выглядзе, у якім нас ведаюць людзі, мяне і Кешу – асноўных рухавікоў гэтага праекта.

РР: Якое дасягненне за 16 год вы лічыце для сябе найбольш важным?

– Мы не разваліліся яшчэ за 16 год і кожныя два гады стараемся рабіць канцэптуальную пласцінку.

Дарэчы, да Новага году хлопцы таксама плануюць прэзентаваць свежы альбом. “Ён будзе крыху адрознівацца ад таго, што мы рабілі раней, але атрымаецца вельмі цікавым і файным па гуку”, – прызнаюцца творцы.

А пакуль падтрымаць музыкаў можна на варшаўскім канцэрце ў суботу, 22-га кастрычніка, у бары “Beer Station Centrum” (Lwowska, 17). Пачатак у 19:00.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя