Вялікі сольны канцэрт гурта :B:N:



8 лістапада гурт :B:N: выступіць з вялікім сольным канцэртам.

У наступным 2019 годзе гурт :B:N: будзе святкаваць сваё 20-годдзе, таму трэба падрыхтавацца. 8 лістапада гурт выканае свае самыя лепшыя песні з усіх альбомаў, якія будуць абіраць слухачы ў інтэрнэце. У наступным годзе гурт абяцае перазапісаць старыя песні, якія абяруць прыхільнікі гурта і выдаць альбом «The best».

Пачатак а 19:00

Клуб «BRUGGE» (пр-т. Партызанскі, 6а).