Вялікія аб’ядноўваюць нацыю і пасля смерці
Ушанаваць памяць Якуба Коласа ў гадавіну смерці песняра на ягоную магілу прыйшлі разам сябры праўладнага і незалежнага саюзаў пісьменнікаў.
Гаворыць літаратар Навум Гальпяровіч:
– Вось ужо амаль дваццаць гадоў я прыходжу сюды кожны год, і кожны год гучаць словы пра Коласа. Кожны раз знаходзяцца нейкія новыя словы і новыя думкі. І кожны чалавек укладвае нешта сваё ў гэтае наша вечнае прамаўленне пра нашу Радзіму, пра нашу зямлю, пра нашых класікаў.
Мітынгу памяці на Вайсковых могілках у Менску папярэднічала экскурсія па коласаўскіх мясцінах беларускай сталіцы, якую арганізавалі супрацоўнікі Музея Якуба Коласа.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск