Вянок і кветкі Міхалу Валовічу
У нядзелю, 20 чэрвеня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі могілкі ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна і ўсклалі вянок і кветкі да мемарыяльнага знаку Міхала Валовіча (1806-1833) і яго 12 паплечнікаў-паўстанцаў супраць Расейскай імперыі 1833 года. На вянку напісаны словы: “Мужнаму Міхалу Валовічу ад землякоў”.
Пасля ўскладання вянка і кветак, слонімцы хвілінай маўчання ўшанавалі іх светлую памяць. А за тыдзень да гэтага мерапрыемства яны ўпарадкавалі тэрыторыю каля мемарыяльнага знака і пафарбавалі пліты.
18 чэрвеня Міхалу Валовічу споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння.
Мікалай Мароз, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара