Вяртанне на Радзіму кнігазбору Храптовічаў



Нашчадкі кайзераўскага вайскоўца, які падчас Другой сусветнай вайны ўратаваў колькі рарытэтаў з бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах, перадалі іх у Беларусь.

Распавядае намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша: 

– Вярнуць іх на гістарычную Радзіму. Гэтыя ўнікальныя абсалютна дакуменіты архіўныя і выданні – кнігі друкаваныя. Тут на выставе мы маем тры кнігі, дзве з іх дакладна паходзілі з бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах і больш за 150 лістоў дакументаў- ліставанняў трошкі больш позняга часу 1830-50-х гадоў, якія належалі менавіта Храптовічам.

Юліюс Херман знайшоў рарытэты на падлозе разбітага артылерыяй палаца ў Шчорсах, запакаваў іх і пераслаў у Нямеччыну. Пасля вайны ён стаў універсітэцкім выкладчыкам і перад смерцю наказаў нашчадкам вярнуць знаходку ў Беларусь.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск