Вяртанне народных традыцый



На сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы ў Русінах адбылася  сустрэча з Вольгай Пілецкай – метадыстам па народнай творчасці, майстрам роспісу з Клецка. Вольга займаецца вывучэннем, зборам і захаваннем традыцыяў беларускага мастацтва і розных тэхнік іх выканання. Ездзіць у экспедыцыі, шукае, даследуе этнакультуру розных рэгіёнаў.

Прысутныя на сустрэчы змаглі пазнаёміцца з часткай калекцыі Вольгі і павучыцца роспісу яек. Менавіта гэты прадукт іграе адметную ролю ў жыцці  беларусаў,  гэта сакральны наш сімвал жыцця, кажа старшыня Таварыства Таццяна Кісель:

– Яйкі рабілі не толькі на Вялікдзень. Яйкі распісвалі для розных іншых патрэбаў. Калі, напрыклад, хлопцу спадабалася дзяўчына, ён мог падараваць ёй яйка, якое сам распісаў. Калі будавалі, напрыклад, дом, падкладвалі яйкі, каб быў у доме дабрабыт, каб усё было добра.

– Я зразумеў, што нашы продкі – беларусы, літвіны, пачуцці, якія яны выкзвалі, вельмі высокія.

Паводле прысутных, у роспісе яек нашы продкі выказвалі свае думкі. Вяртанне да народных традыцый заўсёды карысна. Гэта выклікае гонар за нашых продкаў і дае нам адчуванне той значнасці і адметнасці, якой валодалі яны.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя