“Вяселле мары” па-слонімску



У Слонімскім Цэнтры культуры адбыўся праект мясцовага фатографа Уладзіміра Янушэвіча “Вяселле мары”.

Гэты праект найперш быў адрасаваны моладзі. Ён пазнаёміў прысутных з многімі вясельнымі звычаямі і абрадамі. Да свайго праекту Уладзімір Янушэвіч падключыў прадпрыемствы горада, прадпрымальнікаў і дызайнераў.

Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя слонімскіх фатографаў, выстава вясельных салонаў, быў паказаны майстар-клас ад візажыстаў, канцэрт. Госці даведаліся, які трэба выпекчы на вяселле каравай, як прыгатаваць смачныя стравы, аформіць сталы, пакоі, залу для ўрачыстасці, як апрануць маладога і маладую і г.д.

Па словах Уладзіміра Янушэвіча, вяселле сёння павінна нагадваць вельмі добра пастаўлены спектакль па цікаваму прадуманаму сцэнарыю. І ў гэтым спектаклі павінны прысутнічаць усе кампаненты мастацкага твора—завязка, кульмінацыйны пункт і развязка.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.

Фота аўтара.