„Вясновы настрой у акварэлях” у Берасці



„Вясновы настрой у акварэлях” – персанальная выстава пад такой назвай берасцейскага мастака Ігара Раманчука адкрылася ў мастацкай галерэі „Беларт”. У экспазіцыі каля трох дзясяткаў прац на тэму прыгажосці прыроды і знікаючага цэнтра Берасця.

„Для кожнага мастака выставы – гэта як новы этап ягонай творчасці”, – распавёў творца Ігар Раманчук:

– Веха, як нейкі этап на творчым шляху, падвядзенне выніку, пры гэтым, калі выносіш свае творы на суд гледача – гэта заўсёды хвалюючы. Заўсёды перажываеш як успрымуць, хочацца знайсці водгук таго, што спрабаваў у гэтыя працы ўкласці, той настрой. У той жа час яна з’яўляецца нібыта канчатковай кропкай нейкага этапа і адпраўной.

Са словаў Ігара Раманчука, пакуль ладзіцца выстава, можна пачуць нейкія водругі на напісаныя працы і заўвагі ад калег, што можа ў будучым натхніць на новыя ідэі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце