Вязні менскай турмы: Далоў бальшавікоў!
30-га кастрычніка 1925 года ў менскай турме „ДОПР” (Доме прымусовай працы) адбыўся бунт вязняў. Адметнасцю гэтай падзеі стала яго палітычная афарбоўка, што было зафіксавана польскімі спецслужбамі ў сакрэтных дакументах таго часу. У прыватнасці, у данясенні, якое захавалася ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча).
Ілюстрацыйнае фота
Бунт вязняў у менскім „ДОПР”
З надзейнай крыніцы атрымана паведамленне пра тое, што 30.X. гэтага года збунтаваліся зняволеныя менскай турмы „ДОПР”. Прычынай бунту было дрэннае абыходжанне з вязнямі, недастатковае харчаванне, а таксама агалошанне амністыі, якой спадзяваліся 17-га кастрычніка гэтага года /гадавіна рэвалюцыі 1905 г./
Для падаўлення выступу вязняў была выклікана частка войск ГПУ з вул. Савецкай. Вязні крычалі: „Далоў бальшавікоў, няхай жыве Польшча!”
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя