„Выбранае” з І-га Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры наведала Полацак
У Полацкай мастацкай галерэі адкрылася ўнікальная выстава.
Гэта “Выбранае” Арт-фестывалю выяўленчага мастацтва, у межах якога адбылося I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры. На адкрыццё выставы прыехалі кіраўнікі Беларускага саюза мастакоў.
Гаворыць старшыня Беларускага саюзу мастакоў Глеб Отчык:
– Калі адкрылася наша выстава Трыянале, то ў выходныя дні яе наведвала па 500 чалавек. Нам зайздросцілі. І нават Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага музея. Казалі: “Як вы збіраеце такія натоўпы?” Па 150 чалавек – гэта былі самыя горшыя дні. Таму выстава была вельмі яркая і выразная. Думаю, яна таксама дасць вам такі рэзананс у вашым горадзе. І мы, канешне, не маглі не прывезці гэтую выставу вам.
Гэтую выставу Беларускі саюз мастакоў плануе паказаць па ўсёй Беларусі. Наступным горадам пасля Полацка будзе Гародня.
Беларускае Радыё Рацыя