Выданне Новага Запавету па-беларуску – значная падзеяў для беларускага Касцёла



Стары Запавет перакладзены на беларускую мову на 80%. Між тым, выданне Новага Запавету на беларускай мове Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч называе адной з галоўных падзеяў году для беларускага Касцёла.

– Мы працавалі 15 гадоў над выданнем гэтай кнігі перакладу. Скажу больш, у нас ужо 80% Старога Запавету перакладзена. Пастараемся, каб была на сучаснай мове ўся Біблія. Вельмі прыемна, што мы, не дамаўляючыся з Праваслаўнай царквой, у тым самым часе выдалі. Гэта важна, што нашыя Цэрквы-сёстры клапоцяцца пра духоўнае жыццё нашага народа, каб ён меў Біблію на зразумелай мове. І гэтым самым мы ўшаноўваем нашага першадрукара Францішку Скарыну.

 

Новы Запавет на беларускай мове – гэта не проста пераклад эвангелічных тэкстаў, тут ёсць прадмовы, краналагічная табліца, біблейскі слоўнік і мапы.

Беларускае Радыё Рацыя