Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю пасля 28 сутак арышту
Выдавец Андрэй Янушкевіч выйшаў на волю пасля 28 сутак арышту, зараз ён знаходзіцца ў бяспецы. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамляе Беларуская рада культуры.
Андрэй Янушкевіч быў затрыманы 16 траўня ў першы дзень працы заснаванай ягоным выдавецтвам кнігарні «Кнігаўка». Перад гэтым у кнігарню наведаліся дзяржаўныя прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая.
Спачатку Янушкевіч атрымаў 10 сутак арышту, пасля іх адбыцця яму дадалі яшчэ 10. Але не выпусцілі і пасля гэтага, дадалі новы тэрмін — 8 сутак. Выпусцілі толькі 15 чэрвеня.
Разам з Андрэем Янушкевічам была затрыманая супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка», літаратурны крытык Наста Карнацкая. Яна таксама адбыла 23 сутак зняволення і выйшла на волю 12 чэрвеня.