Выдавец з Польшчы шукае партнёраў у Беларусі
Павел Цімафеюк ужо 12 гадоў займаецца любімай справай: выдае коміксы як для падлеткаў, так і для дарослых.
У яго прыватным выдавецтве Timof Comics – шырокая прапанова, у тым ліку ёсць і рэпартажныя кнігі ў выглядзе коміксаў. Цяпер выдавец мае ідэю супрацы з Беларуссю:
– Я мог бы прадаваць права да польскіх коміксаў на беларускі рынак. Калі б я знайшоў чалавека, які б захацеў супрацоўнічаць у прадукцыі коміксаў з Беларусі і на беларускай мове, то гэта таксама было б цікава для мяне. Выдаваць коміксы адначасова на два рынкі выходзіць танней, чым толькі на адзін рынак.
Павел Цімафеюк даўно жыве ў Варшаве, але паходзіць з Чаромхі на Падляшшы, у студэнцкія гады належаў да “Беларускага аб’яднання студэнтаў”.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі