Выдавецтва Логвінаў запаволіла тэмп



Няшмат навінак сёлета выдала выдавецтва Логвінаў. У інтэрв’ю для нашага радыё выдавец Ігар Логвінаў сказаў, што ў яго бліжэйшых планах выдаць усяго некалькі кніг, праца над якімі пачалася яшчэ ў мінулым годзе.

– „Кнігі выдаюцца не раптоўна. Ёсць кнігі, якія чакаюць з 18 году, ёсць іншыя праекты- кніга Кудовіча напрыклад. Яны былі запушчаныя яшчэ да ўсіх гэтых падзеяў, але патроху выходзяць, хоць ужо і не так актыўна”.

Сярод сёлетніх выдадзеных кніг выдавецтвам “Логвінаў” бадай самая адметная – зборнік класіка польскай літаратуры Станіслава Ежы Леца “Цынік на прагулцы”. У кнігу ўвайшлі найлепшыя вершы і фрашкі з дванаццаці зборнікаў паэта ў беларускіх перакладах Андрэя Хадановіча.

Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя