Выдавецтва Уладзіміра Пугача Litaralna прэзентавала аўдыякнігу “Мужыцкая праўда”
Выдавецтва беларускага рок-музыкі, лідара гурта “J:Морс” Уладзіміра Пугача Litaralna прэзентавала аўдыякнігу “Мужыцкая праўда”. Яна складаецца з агучаных тэкстаў першай беларускай газеты, у якіх Кастусь Каліноўскі звяртаўся да суайчыннікаў у 1862-1863 гадах. “Чыталі творы вядомыя беларусы”, – распавёў Уладзімір Пугач.

– Чыталі вядомыя беларусы, якія сёння ў асноўным жывуць у Польшчы – Мікіта Мелказёраў, Дзяніс Дудзінскі, Руся Шума, Глеб Сямёнаў, таксама пэўную частку прачытаў я. Ну і таксама Аляксандр Памідораў. Напэўна будзем прывабліваць яшчэ артыстаў і прафесійных дыктараў, якія нам дапамаглі б. На паштовую скрыню Litaralna, так называецца наша выдавецтва, ужо сталі прыходзіць прапановы на супрацоўніцтва – і з Польшчы, і з Чэхіі і г.д.
Акрамя таго, у выдавецтве выйшлі аўдыёверсіі кніг Вацлава Ластовского “Кароткая гісторыя Беларусі”, “Адвечным шляхам” Ігната Абдзіраловіча, а таксама “Аповесць майго часу” Ігнація Янкоўскага.
Павіншаваць музыку з навінкай можна на канцэрце гурта J:Морс у Беластоку 7-га снежня (канцэрт адбудзецца на пляцоўцы 6-Ścian PUB). У Варшаве ж калектыў выступіць у клубе Odessa 9-га снежня.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
