Выдавецтва “Янушкевіч” плануе шэраг навінак і цікавостак
Выдавецтва “Янушкевіч” набыло правы на беларускае выданне культавага рамана-антыўтопіі Айны Рэнд “Атлант расправіў плечы. Гэта ўдалося здзейсніць дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы беларускага мецэната з Гданьска. На фэйсбук-старонцы выдавецтва падзяліліся планамі працы на верасень-кастрычнік.
Неўзабаве выйдуць два раманы – Эрыха Марыя Рэмарка “Чорны абеліск” (у перакладзе Іны Хоміч) і Ганны Янкуты “Час пустазелля”, навеяны падзеямі і роздумамі апошніх трох гадоў.
Рыхтуецца другая кніга “Гарэзлівага пацалунку” ад Евы Вайтоўскай.
-
Фота: facebook.com/januskevic.books
Ідзе праца над беларускім выданнем рамана ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана “Месапатамія” ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча. Да канца верасня выйдзе новая кніга Сяргея Плескача “Дзіўная місія”.