Выйшаў 15-ы нумар часопіса „Верасень”



Выйшаў з друку чарговы, пятнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Таццяны Казановіч, Кастуся Нашчынца, Кацярыны Ваданосавай, Ялеся Яшчанкі, Ірыны Грумандзь, Валерыі Куставай, Марыі Сцяфанавай і Васіля Зуёнка.

У раздзеле “Верасок” змешчаны вершы вучняў  сталічнай СШ №19  імя Янкі Купалы.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Яніны Пінчук, Надзеі Філон, Міколы Лешчуна, Наталлі Галавач,  Вячаслава Лапціка, Лявона Валасюка, Віцэся Мудрова а таксама ўрывак з новага рамана Алеся Аркуша  “Сядзіба”.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца казкі латышскай пісьменніцы  Дагніі Дрэйка ў перакладзе Алены Масла а таксама аповед албанскага празаіка Ісмаіля Кадарэ, пераствораны па-беларуску Максімам Мудровым.

Раздзел “Крытыка” адкрывае эсэ “Называю, значыць, існуе…” Кацярыны Массэ. Пра свае творчыя спадзяванні ў гутарцы з Эдуардам Акуліным разважае вядомы беларускі музыка Андрусь Такінданг.  Дзейнасць  беларускага “Кінаконга” ў аднайменным артыкуле асвятляе Кацярына Шчасная. Адказ на пытанне: “Ці ёсць яна, сучасная беларускай мода?” —  у гутарцы  Альдоны Мартыненка з маладой дызайнеркай Вольгай Кардаш.  “Ваеннымі” ўрыўкамі з кнігі “Шчонаўскія абразкі” дзеліцца Ала Петрушкевіч. Аб перыпетыях жыццёвага і творчага лёсу паэта Нікіфара Жальбы ў  артыкуле “Песні Жальбы” распавядае Сяргей Чыгрын. Крытычную ацэнку новай кнігі Насты Кудасавай “Маё невымаўля” дае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык. Заканчваецца раздзел аглядам навінак айчыннай дыскаграфіі, які робіць  музычны аналітык Анатоль Мяльгуй.

image description