Альбом памяці гарадзенскага краязнаўца Віктар Саяпіна
Каб узгадаць Віктара Саяпіна, краязнаўца і гісторыка, які адыйшоў у іншы свет 2 лютага 2017 году, гарадзенцы падрыхтавалі адмысловы фотаальбом “Мы родам з Гродна”.
Пра альбом распавядае адзін з аўтараў, галоўны рэдактар друкарні “ЮрсаПрынт” Аляксандр Рыжы:
– Фотаальбом памяці Віктара Саяпіна – гэта такая спроба падаць тое, што мы з ім некалі імкнуліся зрабіць, але час, альбо фінансы нам не дазволілі гэта зрабіць. Нарэшце нам гэта ўдалося. Як я заўжды кажу, лепей гэта рабіць, калі жывы аўтар. Альбом з’явіцца на наступным тыдні і абавязкова будзе на вечарыне памяці Віктара Юр’евіча. Ён складаецца амаль са 160 старонак. Гэта вельмі цікавыя фотаздымкі нашага горада. Безумоўна, гэта ў перадусім савецкі перыяд, бо ўсё ж такі Віктар Юр’евіч – гэта асноўны гісторык па савецкаму перыяду нашага горада.
Па словах Аляксандра Рыжага, першая прэзентацыя гэтага фотаальбому адбудзецца 1 лютага 2018 году на вечарыне памяці Віктара Саяпіна ў гарадзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага.
Беларускае Радыё Рацыя