Выйшаў чарговы электронны штотыднёвік “Наша слова.рdf”
Штотыднёвік багаты на цікавыя матэрыялы і даследаванні ў галіне гісторыі, літаратуры і культуры.
Шмат старонак у новым нумары адведзена памяці знакамітых беларусаў.
Родныя і сябры памянулі на саракавы дзень выбітнага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава (1934-2023), члена Саюза беларускіх пісьменнікаў і Саюза мастакоў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, члена саюза пісьменнікаў СССР (1969), які шмат гадоў прысвяціў журналісцкай і пісьменніцкай дзейнасці, працуючы ў рэгіянальным друку Магілёўшчыны, у газетах ” Звязда”, ” ЛіM”, аўтара кніг „Пушча”, ” Крыж на зямлі і поўня ў небе”, ” Мастак і парабкі”, „Краса і воля”, „Брама”, ” З вясной у адным вагоне” і іншых твораў, прысвечаных беларускім жывапісцам. Пісьменнік шмат падарожнічаў, у маладыя гады, у часы СССР, Віктар Карамазаў наведваў Сейшэльскія астравы і Маўрыкій, апісваў прыроду і жыццё гэтых краін. У апошні месяц, на 90-тым годзе жыцця пісьменнік разам з сям’ёй наведаў родныя мясціны ў Чэрыкаве і ў Крычаве, быў цёпла прыняты ў мясцовай бібліятэцы, дзе захоўваюцца яго творы і ёсць мемарыяльны куток…
На памінальную вечарыну прыйшлі родныя і сябры літаратара, успамінамі падзяліліся дачка літаратара – Люміла Віктараўна і сын Сяргей, унучка Алена і ўнук Міхась, пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік, мастак Уладзімір Вішнеўскі і іншыя.
Прыгадала “Наша слова” і Уладзіслава Сыракомлю, якому ў канцы верасня споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння, а таксама даследчыка беларускага тэатра Арсеня Лабовіча, якому споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння, паэта і вязня сталінскіх лагераў Сяргея Грахоўскага з нагоды 110-годдзя і іншых асобаў. Пра ўсё гэта чытачы даведаюцца са свежага нумару “Нашага слова”.
Беларускае Радыё Рацыя