Выйшаў дакументальны фільм “Я выходжу”
Выйшаў дакументальны фільм пра пратэсты ў Менску пад назвай “Я выходжу”. Яго аўтары – беларускія дакументалісты Дар’я Дзямура, Максім Швед і Кацярына Ігнашэвіч, – паведамляе “Радыё Свабода”.
“Я выходжу” – гэта апошнія словы маладога менчука Рамана Бандарэнкі ў тэлеграм-суполцы перад тым, як ён выйшаў у двор, каб спыніць невядомых людзей у цывільным адзенні, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі на “Плошчы перамен”.
Бандарэнка быў збіты і вывезены невядомымі, затым дастаўлены ў лякарню і там памёр. На пахаванне Бандарэнкі ў Менску прыйшлі тысячы людзей, а словы “Я выходжу” сталі адным з лозунгам пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя