Выйшаў фільм пра беларускае Купалле



Беларусы працягваюць здымаць серыю фільмаў «Кола беларускіх абрадаў». У іх распавядаюць пра абрадавыя звычаі, якія цягам стагоддзяў захоўваў народ і якія з іх папулярныя сёння.

Новы выпуск праекта прысвечаны ці не самаму любімаму і шанаванаму святу ў беларусаў — Купаллю.

Свята з нагоды летняга сонцастаяння вядома многім еўрапейскім народам, але менавіта на нашых землях захаваліся найбольш аўтэнтычныя элементы гэтага свята.

– Напрыканцы Купальскай ночы, на ўзыходзе сонца, дзяўчаты разам спявалі розныя песні з розных абрадаў. Атрымліваўся спеўны хаос, які ў канцы ператвараўся ў адзіны, цэльны гарманічны спеў, прысвечаны менавіта Купаллю. Дзяўчаты і хлопцы выконвалі розныя місіі ў стварэнні агульнага свята,

– У Купалкі (Купалінкі) была не адна дачка, як мы чулі ў песні («Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?..»), а шмат дачок і нават сыноў.

– На Купалле можна даведацца сваю будучыню.