Выйшаў настольны краязнаўчы каляндар Гарадзеншчыны
Беларускі настольны перакідны краязнаўчы каляндар на 2021 год, для беларускай інтэлігенцыі, але й ня толькі – выдае ўжо дзесяць гадоў Таварыства беларускай мовы Гарадзеншчыны.
Сёлетні выпуск традыцыйна падрыхтаваў прафесар Аляксей Пяткевіч:
– Каляндар адрасуецца перш за ўсё краязнаўцам, людзям, якія цікаваяцца мясцовымі каштоўнасцямі. Але ён вельмі добра ідзе і для шырокага спажыўца – чалавека, які цікавіцца спадчынай, беларускасцю, гэта патрыятычны кляндар. Таму што ён крышку этымалогію адпаведную выкарыстоўвае, дае круглыя даты вядомых асоб і вядомых гістарычных падзей.
Каляндар аднаколерны. На думку Аляксея Пяткевіча, каляндар – выданне ўстойлівае і кансерватыўнае. Якім быў у мінулым, такім застаецца і да цяперашняга часу.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
