Выйшаў новы нумар часопіса „Верасень”
Выйшаў з друку чарговы, дванаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Сярод твораў маладых аўтараў, а часопіс і разлічаны для моладзі, у нумары шэраг твораў вядомых пісьменнкіаў – Ніла Гілевіча, Вінцэся Мудрова, Лявона Валасюка, а таксама вершы Ліны Кастэнкі ў перакладзе Дзмітра Шчарбіны і апавяданне Стэфана Грабіньскага ў перакладзе Алены Ніякоўскай.
Кажа галоўны рэдактар “Верасня” Эдуард Акулін:
– У гэтым нумары мы друкуем адразу дзве аповесці – гэта фантастычная аповесць Паўла Аляхновіча і аповесць Алены Масла. Мы раней ніколі не давалі два буйныя празаічныя творы ў адным нумары, у гэтым нумары мы дазволілі сябе гэта зрабіць.
Пра тое, як “адкрыць у сабе Беларусь” у нумары разважае папулярная спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава. А Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў з паэтычнай спадчынай свайго земляка Леаніда Клёна.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя