Выйшаў новы нумар „Запісаў БІНіМ”



Выйшаў чарговы нумар часопісу „Запісы БІНіМ”, які заснаваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва з Нью-Ёрка ў 1952 годзе. Апошнім часам выданне друкуецца ў Беларусі. Гэты нумар „Запісаў” аказаўся самым вялікім паводле аб’ёму, кажа галоўная рэдактарка „Запісаў” Наталля Гардзіенка:

– Першая і галоўная тэма нумару прысвечана біяграфіям. Вялікі блок тэкстаў прысвечаны беларусам у Францыі, таксама вялікі блок матэрыялаў прысвечаных беларусам у Празе. Вялікі блок – з матэрыялаў і дакладаў, зробленых на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне, дзе была спецыяльная эміграцыязнаўчая секцыя.

У новым нумары „Запісаў” таксама ёсць матэрыялы, прысвечаныя ўгодкам паэтаў Янкі Юхнаўца і Язэпа Пушчы, з выкарыстаннем раней не друкаваных тэкстаў і дакументаў. Заканчваецца нумар традыцыйным раздзелам „Кніжная паліца”, у якім змешчаны рэцэнзіі і агляды новых кніг, звязаных з тэмай беларускага замежжа.

Васіль Кроква, беларускае Радыё Рацыя