Новы раман Віктара Марціновіча – у кнігарнях (абноўлена)
Сёння ў кнігарнях Беларусі павінен з’явіцца новы раман Віктара Марціновіча «Мова». Кніга пабачыла свет адразу ў дзвюх моўных версіях – па-беларуску і па-руску. Кажа Віктар Марціновіч:
– 10 верасня будзе адначасовы рэліз расейскамоўнай і беларускамоўнай версій у крамах “Белкнігі” па ўсёй краіне.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Заўтра ў менскай кнігарні «Логвінаў» абудзецца аўтограф-сесія Віктара Марціновіча. Раман «Мова» — гэта сацыяльная фантастыка. Падзеі ў рамане адбываюцца ў чатыры тысячы сямчот сорак першым годзе па кітайскім календары, калі ніякай Беларусі ўжо няма. Галоўным героем кнігі з’яўляецца беларуская мова.
* * *
Яшчэ да выхаду гэтай кнігі, яна абрасла легендамі і чуткамі. У Віктара Марціновіча выйшаў новы раман з загадкавай назвай „Мова”. Прычым кніга пабачыла свет адразу на двух мовах.
10 верасня ў менскай кнігарні „Логвінаў” адбудзецца аўтограф-сесія Віктара Марціновіча:
– Гэта навіна актуальная для беларускамоўнай версіі, якую зрабіў „Кнігазбор” у межах кампаніі „Будзьма беларусамі!”. Таксама яна актуальная для расейскамоўнага перакладу, які зрабіла выдавецтва 34mag.net у супрацы з выдавецтвам „Логвінава”. Пераклад падрыхтаваны Лідзіяй Міхеевай.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
„Я вельмі спадзяюся пры дапамозе гэтага рамана прывабіць да беларускага свету нават тых, каму ён абыякавы, ці тых, хто пра яго ніколі не чуў”, – адзначае аўтар.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
