Выйшаў «польскі» нумар часопіса «Мастацтва»



Кастрычніцкі нумар беларускага часопіса «Мастацтва» цалкам прысвечаны Польшчы. Яго прэзентавалі ў сталічнай Галерэі Міхаіла Савіцкага.

Гаворыць дырэктар Інстытута Польшчы ў Менску, Матэўш Адамскі:

Толькі што ў шапіках вялікіх гарадоў Беларусі з’явіўся адмысловы «польскі» нумар часопіса «Мастацтва», цалкам прысвечаны польскай культуры: польскаму кіно, тэатру, візуальнаму мастацтву. Гэта сумесны праект рэдакцыі «Мастацтва» і Польскага інстытута ў Менску, і які мы маглі ажыццявіць у рамках паездкі журналістаў «Мастацтва» ў Польшчу.

Гэта другі за гісторыю выдання нумар часопіса «Мастацтва» цалкам прысвечаны культуры суседняй краіны. Першым быў «літоўскі» нумар.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск