Выйшаў шосты нумар гарадзенскага літаратурнага альманаха «Новы замак»



У Гародню прыйшоў з выдавецтва шосты гарадзенскі літаратурны альманах „Новы Замак”. Гэта гадавік, які укладаюць сябры гарадзенскага аддзялення Саюзу Беларускіх пісьменнікаў. Яе папярэднія нумары выдаваў Сяргей Астраўцоў. Цяпер, новы галоўны рэдактар Янка Трацяк уклаў пад вокладкай шостага нумару больш за дваццаць празаікаў і паэтаў. Сярод іх, як вядомыя літаратары, так і новыя імёны. З’явіліся і новыя рубрыкі. Асабліва цікавым, мяркуе Янка Трацяк стала рубрыка „Сярод кніг”.

Гэта нашы аўтары выдалі свае кнігі. Проста даваць кароценькія анатацыі, дык будзе караценькая інфармацыя, што ёсць такія кнігі, а тут такія не разгорнутыя рэцэнзіі, а сціслыя. Іх можна назваць міні-рэцэнзіі на кнігу. Такая рэцэнзія дае ўяўленне пра аўтара і пра кнігу.

Адказваючы, чаго не стае гарадзенскаму альманаху, Янка Трацяк называе літаратурную крытыку. Крытыкі патрабуюцца да наступнага гадавіка.

У шостым нумары не хапае літаратурнай крытыкі. Яна ж па-сутнасці дапамагае аўтару зарыентавацца ў сваім прафесіяналізме. Дарэчы. Пра літаратурную крытыку, гэта праблема не толькі нашага альманаха, але праблема ўвогуле беларускай літаратуры.

Выданне выйшла невялікім накладам. Набыць яго можна будзе на прэзентацыях творчага саюза.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя