Выйшаў трэці нумар “Слонімскага краю”
Выйшла электронная версія трэцяга нумара краязнаўчага бюлетэню “Слонімскі край”, які рыхтуюць гісторыкі Васіль Герасімчык (Гародня), Сяргей Ёрш (Менск) і Сяргей Чыгрын (Слонім).
Трэці нумар “Слонімскага краю” адкрываецца матэрыялам, прысвечаным старажытнаму слонімскаму замку. Чытачоў зацікавяць таксама артыкулы пра кіраўніка антысавецкай патрыятычнай “Чайкі” Васіля Супруна і яго ўспаміны пра даследаванні Жыровіцкай святыні. Пра планы Слоніма XIX стагоддзя ў фондах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-архіалагічнага музея і Слонімскае этнаграфічна-археалагічнае таварыства ў першай палове ХХ стагоддзя распавядае Васіль Герасімчык. Зацікавіць чытачоў і артыкул Сяргея Ярша пра падручнікі па батаніцы, якія выдаваліся ў Жыровічах у 1930-х гадах, а таксама яго публікацыі пра невядомы аўтабіяграфічны твор Сяргея Хмары і публікацыю Гальяша Леўчыка.
У выданні змешчаны агляды пра старыя кнігі пра Слонім, каляндар на красавік і шэраг іншых цікавых публікацый. Поўнасцю з выданнем чытачы могуць пазнаёміцца на сайце: geron-1987.blogspot.com.by
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя