Выйшаў трэці том выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”
Свет пабачыў трэці том выдання “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі”. Ён складаецца з успамінаў 46 пісьменнікаў, журналістаў ды знаёмых, каментароў даследчыкаў жыцця і творчасці адной з самых таленавітых паэтэс Беларусі. Менавіта так казаў пра літаратурную дзейнасць Янішчыц Васіль Быкаў.
Асаблівую цікавостку выклікаюць вершы, якія публікуюцца ўпершыню, адзначае стваральніца Народнага літаратурнага музея Янішчыц у вёсцы Парэчча Антаніна Сідарук:
– Альбом для вершаў датуецца 1963 годам. Гэта першы рукапісны зборнік, «першыя россыпы», там 59 вершаў. Яны ненадрукаваныя. Знайшлі шэсць вучнёўскіх сшыткаў з вершамі, школьнымі вершамі Жэні Янішчыц. Яны таксама не друкаваліся. І вось гэтыя вершы ўсе ўвайшлі ў трэці том.
Усяго ж выданне “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі” мае быць чатырохтамовым. Рэалізацыя такога грунтоўнага праекта стала магчымай дзякуючы працы цэлай каманды – сваякі, сябры і калегі Янішчыц. Непасрэдным укладаннем займаюцца навукоўца Святлана Калядка і пісьменніца Тамара Аўсяннікава.
Беларускае Радыё Рацыя