Выйшаў з друку новы нумар “Гарадзенскага гадавіка”



Выйшаў з друку новы нумар “Гарадзенскага гадавіка”.

Асэнсоўваем гісторыю роднай Гародні, вывучаючы жыццё асоб і сем’яў, заглыбляемся ў свет іх ідэнтычнасці, светапогляду і культурных кодаў, штодзённасці і няпростых жыццёвых рашэнняў”, — напісаў пра нумар “Цэнтр гарадскога жыцця”.

 Нумар прысвяцілі гісторыкам Таццяне Маліноўскай і Вользе Сабалеўскай, “для якіх адкрыццё таямніц гарадзенскай мінуўшчыны было сэнсам жыцця”. Таццяна Маліноўская памерла летась, Вольга Сабалеўская — у 2019 годзе.

Дату прэзентацыі паведамяць пазней. “Гарадзенскі гадавік” — навуковы часопіс. Яго заснавалі ў 2011 годзе гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы, каб асвятляць гісторыка-культурную праблематыку, не даследаваную дагэтуль.

 Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/uCentry