Выйшаў першы том збору твораў гісторыка Мікалая Улашчыка
Выйшаў з друку першы том збору твораў гісторыка Мікалая Улашчыка.
У 1360-старонкавым томе — працы па археаграфii i крынiцазнаўстве. Падрыхтоўка збору твораў Мікалая Улашчыка ў трох тамах пачалася ў 2009 годзе. Выданне здзейсніла выдавецтве Arche.
Кажа адзін з укладальнікаў кнігі – гісторык Аляксандр Пашкевіч:
– Тое, што мы цяпер гэты том выдалі, – гэта вядомыя працы Улашчыка, якія былі апублікаваныя пры ягоным жыцці, а таксама некаторыя пасля яго смерці. Працы друкаваліся ў розных выданнях. У першы том увайшлі дзве яго манаграфіі, таксама шмат артыкулаў. Галоўная вартасць першага тома ў тым, што гэта спадчына, якая прысвечана крыніцазнаўству і археаграфіі, упершыню сабраная пад адной вокладкай.
Патрэба такога выдання была прадыктаваная ненармальнаю сітуацыяй, якая склалася з папулярызацыяй творчай спадчыны гэтага найбуйнейшага беларускага гісторыка XX ст.
Усяго плануецца выдаць тры аб’ёмныя тамы. У апошнім, трэцім, томе выдаўцы абяцаюць надрукаваць невядомыя працы Мікалая Улашчыка.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя