Выйшла аўдыёкніга „Каханак Вялікай Мядзведзіцы”



Раман „Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.

Пераклад аўтарскай версіі рамана выйшаў у лютым 2020 года ў выдавецтве „Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску і Інстытута кнігі ў Кракаве, перакладчыца – Марыя Пушкіна, рэдактар і перакладчык кантрабандысцкіх песень – Андрэй Хадановіч.

А цяпер у рамках „Месяца польскай літаратуры” мы рады прадставіць аўдыёкнігу “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” – поўны тэкст рамана ў інтэрпрэтацыі вядомага беларускага акцёра Рамана Падалякі. Выдатны выбар для аўтападарожжаў па Беларусі (раім звярнуць увагу на Ракаўскі напрамак), атмасферных хатніх вечароў і калядных падарункаў.

Аўдыёкнігу можна НАБЫЦЬ АЎДЫЁКНІГУ у mp3-фармаце і ў выглядзе падарункавай флэш-карты. Праект рэалізаваны Польскім Інстытутам у Менску і выдавецтвам „Логвінаў”.

Увага: У першы тыдзень продажу выдавецтва прапануе зніжкі!