Выйшла другая частка нотнага зборніка „Годныя песні”



„Годныя песні” — гэта творы беларускіх аўтараў для змешанага і мужчынскага хору a cappella.

Другая частка зборніка „Годныя песні” працягвае серыю выданняў твораў беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Важнае месца ў зборніку займаюць творы і апрацоўкі сучасных кампазітараў, некаторыя з якіх былі спецыяльна напісаныя для гэтага выдання.

Песні з гэтага зборніка ўжо гучалі ў выкананні „Вольнага хору” на апошнім анлайн-канцэрце з праграмай „Муры”:

Сродкі на выданне гэтага спеўніка былі сабраныя на краўдфандынгу праз Facebook.

Аўтары выказваюць шчырую падзяку айцу Сяргею Стасевічу за прадастаўленыя ноты з Беларускай бібліятэкі ў Лондане, Алесі Сідлярэвіч за дапамогу ў зборы сродкаў на выданне зборніка, а таксама ўсім, хто ахвяраваў сродкі на выданне.

Спампаваць новы зборнік і чатыры ранейшыя ў pdf-фармаце можна тут.

budzma.by