Выйшла кніга Барыса Сачанкі „Пад сузор’ем сярпа і молата”



Да 80-годдзя празаіка, публіцыста, перакладчыка Барыса Сачанкі выдавецтва „Кнігазбор” выдала яго зборнік прозы „Пад сузор’ем сярпа і молата”. Кніга пабачыла свет у серыі “Кнігарня пісьменніка”, якую выдае Саюз беларускіх пісьменнікаў. Намеснік старшыні Саюза Алесь Пашкевіч адзначыў, што гэтая кніга вельмі доўга ішла да чытача.

– Барыс Сачанка склаў гэтую кнігу яшчэ пры жыцці. У ёй проза запісы, эсэ. Кніга называецца „Пад сузор’ем сярпа і молата”. Барыс Сачанка здаў гэтую кнігу ў “Мастацкую літаратуру”, але яна так і не выйшла. У наступны панядзелак у Музеі Максіма Багдановіча адбудзецца яе прэзентацыя.

Барыс Сачанка пайшоў з жыцця ў 1995 годзе. Працяглы час ён працаваў загадчыкам рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». Дзякуючы яму свет пабачыла шэраг кніг эміграцыйных беларускіх пісьменнікаў.

Saczanka_B

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя