Выйшла кніга беларускага антысаветчыка Віктара Сікоры



Прэзентацыя кнігі „Шурпатая дарога” Віктара Сікоры, сына вядомага беларускага агранома Івана Сікоры, адбылася ў Глыбокім. Кніга была выдадзена намаганнямі грамадскай супольнасці Глыбокага і Шаркоўшчыны.

prezentacija_1

Як кажа грамадскі актывіст Зміцер Лупач, дзякуючы некалькім грамадскім арганізацыям і кампаніі „Гавары праўду”, яны змаглі надрукаваць 100 асобнікаў кнігі, 25 з якіх падаравалі на Дзень Волі:

– Прапанаваў свайму земляку Язэпу Квачу дапамагчы ў выданні яго вершаў, але ён адказаў, што можа пачакаць, але не блага было б выдаць вершы Віктара Сікоры. Асабіста я не ведаў Віктара Сікору, але шмат пра яго чуў, як пра змагара за незалежнасць Беларусі.

Віктар Сікора вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, у якой выкладаў беларускі грамадскі дзеяч і фізік Барыс Кіт. З’яўляўся сябрам Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1945 годзе за арганізацыю антысавецкага партызанскага атрада быў арыштаваны і сасланы ў ГУЛАГ.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя